Старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ЛЕАНІД БРЫЧ – госць вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА і ПАЎЛА ЛАЗОВІКА.
Якія задачы стаяць перад эканомікай краіны на бліжэйшую пяцігодку ў адпаведнасці з праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця? З якімі праблемамі мы будзем сутыкацца і як іх будзем вырашаць? Што прагназуюць спецыялісты наконт валавога ўнутранага прадукту, мадэрнізацыі прадпрыемстваў, прадукцыйнасці працы, заработнай платы, экспарту, імпарту, інвестыцый…